Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2015 в 13:25, Обновлено 23 февраля 2015 в 17:01
634 просмотра

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

 

21 лютага святкуецца традыцыйнае свята – Міжнародны дзень роднай мовы. Прынялі яго з нагоды ЮНЭСКА дзеля абароны і захавання культурнай разнастайнасці.

У нашай школе таксама святкуюць гэтае свята.З яго нагоды на другім паверсе школы бібліятэкарам Герасіменка Аленай Іванаўнай разам з настўніцай беларускай мовы Козел Наталляй Уладзіміраўнай была арганізавана выстава твораў беларускіх пісьменнікаў. А  для вучняў 6-9 класаў праводзілася гульня -спаборніцтва "Моўны турнір". Вучні чыталі мастацкія творы, загадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі. Адчувалася атмасфера добразычлівасці. 

У кожнага чалавека ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова найпрыгажэйшая.Пад час правядзення гэтага мерапрыемства, было вызначана,што наша родная мова - беларуская, і для нас яна самая прыгожая. 

Матчына мова , спеўнае слова, родная мова - так ласкава і шаноўна называлі вучні сваю мову. Вызначылі, што мова - неацэнны духоўны набытак нашага народа. Шмат шчырых слоў было выказана пра родную мову, яе багацце і прыгажосць. 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.