Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя «За бяспеку разам»

Дата: 10 октября 2017 в 15:23
327 просмотров

У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях з 16 кастрычніка па 14 лістапада 2017 года арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд «За бяспеку разам».

У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях з 16 кастрычніка па 14 лістапада 2017 года арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд «За бяспеку разам».
Да акцыі далучыліся Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі.
Акцэнт пры правядзенні акцыі робіцца, на абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і іншых груп павышанага сацыяльнага рызыкі, правядзенні з грамадзянамі інструктыўна-растлумачальнай працы па захаванню правіл пажарнай бяспекі, інфармаванні насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.
Запрашаем прыняць удзел у акцыі ўсіх грамадзян!
Праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, у выпадкі іх адсутнасці усталюйце ў жылых памяшканнях домаўладанні (кватэры), звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання ў сваіх домаўладаннях, электрычнай праводкі.
Памятаеце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ўскладзена на іх уласнікаў.
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.