Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Мужнае" свята ў школе

Дата: 23 февраля 2017 в 17:40, Обновлено 23 февраля 2017 в 18:14
313 просмотров

Сёння з нагода Дня абаронца Айчыны ў школе пройшлі мерапрыемствы для вучняў 2-7 класаў і 8-11 класаў. Для малодшых школьнікаў была праведзена гульнёвая праграма "Наперад, хлопчукі!". Яна складалася з разнастайных конкурсаў: "размініраваць поле", прайсці па балоце, атрымаць новае вайсковае званне, прынесці вады раненаму таварышу. З невялікім перавесам перамогу атрымала каманда "Смелыя".

А для вучняў 8-11 класаў была прапанавана праграма "Памераемся сіламі, джэнтльмены?". Сіламі мераліся каманда юнакоў і каманда дзяўчат. Кокурсы былі рознапланавыя: ад простага - прышыць гузік  - да гісторыі арміі і флота. А каб у час  цяжкіх армейскіх  будняў хлапчукі не засумавалі, быў прапанаваны музычны конкурс. Цікава і весела праходіла мерапрыемства. І хто вы думаеце перамог? Дзяўчаты! А магчыма нашы юнакі зрабілі  па  джэнтльменску і прапусцілі  дзяўчат наперад.

Фотарэпартаж аб гэтым свяце глядзіце ў фотаальбоме.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.